50-barfinder

Спецыяльна для сваіх прыхільнікаў з Бразіліі, півавараны гігант Heineken распрацаваў праграму для iPhone і iPod, якая дазваляе адшукай бліжэйшы бар з любімым півам. Зрэшты, функцыянальнасць дадатку на гэтым не абмяжоўваецца.

Брэндаваная праграма ад Heineken складаецца з двух частак - «Bar Finder» і «Party Maker». Першая, як ужо было сказана, дазваляе адшукаць бліжэйшы бар. Другая – з’яўляецца своеасаблівым дапаможнікам пры планаванні вечарын.

Bar Finder вызначае вашае месцазнаходжанне пры дапамозе сістэмы GPS, затым абірае бліжэйшы да вас бар і адлюстроўвае найхутчэйшы шлях да бара на мапах Google Maps. Пры гэтым карыстальнік можа абраць тып бара, дзе жадае ўтульна пасядзець – гэта можа быць рэстарацыя, паб альбо снэк-бар, аднак падтрымліваюцца толькі тыя ўстановы, дзе прадаецца піва Heineken. Прадастаўляюцца таксама і спісы тэлефонаў сэрвісаў таксі, каб аматару Хэйнекена можна было зручна вярнуцца дахаты.

Party Maker падлічвае аптымальную колькасць піва Heineken, неабходную для правядзення вечарынкі. Гэтая колькасць спіртнога падлічваецца з улікам колькасці запрошаных, іх полу, тыпу закускі, прагназуемай працягласці вечарынкі і яе нагоды. Падлічваецца і колькасць ільда, неабходная для ахалоджвання піва падчас паці.

Інфармацыя аб выхадзе новай праграмы ад Heineken хутка распаўсюдзілася ў прэсе, блогах, і толькі за першы тыдзень яна была спампавана больш 5000 разоў. Спадзяемся, тэрыторыя, якая падтрымліваецца гэтым дадаткам, не абмяжуецца толькі Бразіліяй, і ў бліжэйшай будучыні мы зможам карыстацца дасягненнямі Heineken у інфармацыйай сферы, знаходзячыся ў любым пункце нашай планеты.

Тэгі: ,

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: